Адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь з Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія

10 мая 2019 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскі сустрэўся з Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь П.Дэтмарам.
У чэрвені бягучага года П.Дэтмар завяршае сваю дыпламатычную кар’еру і місію ў Рэспубліцы Беларусь. На сустрэчы бакі падвялі вынікі беларуска-германскага супрацоўніцтва за 2015-2019 гады.
Падчас сустрэчы Міністр юстыцыі адзначыў важнасць і карысць ад вывучэння нямецкага вопыту рэгулявання ў сферах, аднесеных да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі. Больш за 20 гадоў актыўнае ўзаемадзеянне з нямецкім бокам ажыццяўляецца праз Германскі фонд міжнароднага прававога супрацоўніцтва. Толькі за апошнія тры гады праведзены шэраг сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку ў сферы нарматворчасці, медыяцыі, прымусовага выканання.
У сваю чаргу Пасол Германіі выказаў удзячнасць за развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і цікавасць, якую праяўляюць да нямецкага досведу ў прававой сферы.

уверх