Адбылася сустрэча Міністра юстыцыі з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК Магне Бартам

26 лютага 2019 года адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове Магнэ Бартам. На сустрэчы таксама прысутнічаў Кіраўнік Місіі МКЧК у Рэспубліцы Беларусь Джорджэ Дрндарскi.

Міністр юстыцыі і Кіраўнік Рэгіянальнай дэлегацыі падвялі вынікі супрацоўніцтва Міністэрства і МКЧК за апошнія гады, адзначыўшы эфектыўнасць двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, Кіраўнік Рэгіянальнай дэлегацыі адзначыў, што практыка працы Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца МКЧК пры аказанні садзейнічання аналагічным камісіям замежных дзяржаў у якасці перадавой.

Падчас сустрэчы Міністр юстыцыі і Кіраўнік Рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК дамовіліся аб сумесным правядзенні Сёмага Рэгіянальнага семінара па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі МКЧК падкрэслілі, што ініцыяваная імі прапанова аб выбары Мінска ў якасці месца правядзення Рэгіянальнага семінара грунтуецца на яго значнасці як стратэгічна важнай пляцоўкі для міждзяржаўнага дыялогу.

Таксама МКЧК выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя Жэнеўскіх канвенцый – ключавых дакументаў у галіне міжнароднага гуманітарнага права. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнародных адносін і выклікі, з якімі сутыкаюцца дзяржавы і гуманітарныя арганізацыі ў працэсе выканання нормаў міжнароднага гуманітарнага права.

уверх