У Празе падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы выканаўчага вядзення

18 кастрычніка 2019 г. у Празе (Чэшская Рэспубліка) адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Палатай судовых выканаўцаў Чэскай Рэспублікі.

У час візіту намеснік Міністра юстыцыі Андрэй Аўдзееў і Прэзідэнт Асацыяцыі судовых прыставаў Чэскай Рэспублікі Уладзімір Плашыл падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Палатай судовых выканаўцаў Чэскай Рэспублікі.

Падпісанне Мемарандума стварыла асновы для супрацоўніцтва паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Палатай судовых выканаўцаў Чэскай Рэспублікі шляхам прадастаўлення экспертных ведаў для ўдасканалення заканадаўства і арганізацыі работы органаў прымусовага выканання, абмену інфармацыяй, аналітычнымі і даведачнымі матэрыяламі, нарматыўнымі прававымі актамі, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў па пытаннях, якія закранаюць агульныя інтарэсы.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі таксама прынялі ўдзел у Круглым стале, на якім былі абмеркаваны пытанні выканання замежных рашэнняў судоў і іншых упаўнаважаных органаў, выдадзеных у дзяржавах, якія не з'яўляюцца членамі Еўрапейскай супольнасці, адбыўся абмен думкамі, інфармацыяй па пытаннях практыкі прымусовага выканання ў розных краінах.

Па выніках праведзеных мерапрыемстваў ўдзельнікамі была адзначана высокая эфектыўнасць правядзення такіх сустрэч і нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання Беларусі і Чэхіі.

уверх