Адбылося пятнаццатае пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы

15 мая 2018 года ў г.Санкт-Пецярбургу адбылося пятнаццатае пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы. Сустаршынёй пасяджэння ад беларускай часткі Аб'яднанай калегіі выступіў Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі.

У рамках пасяджэння бакі абмеркавалі вынікі функцыянавання рабочых груп Аб'яднанай калегіі па пытаннях работы органаў ЗАГС і органаў прымусовага выканання. З улікам паспяховай практыкі такой формы супрацоўніцтва прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы па пытаннях аказання юрыдычнай дапамогі. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся інфармацыяй аб маніторынгу прававога прымянення, а таксама аб рэгуляванні ў сферы, звязанай з дзейнасцю некамерцыйных арганізацый.

Члены Аб'яднанай калегіі разгледзелі ход работы над Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку выканання судовых актаў судоў Рэспублікі Беларусь і судоў Расійскай Федэрацыі. Міністры юстыцыі прынялі рашэнне аб неабходнасці завяршэння ўзгаднення праекта названага Пагаднення да канца 2018 года.

Бакі вызначылі напрамкі далейшай сумеснай работы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Шаснаццатае пасяджэнне Аб'яднанай калегіі пройдзе ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе.

уверх