Адбылося пашыранае пасяджэнне рэдакцыйнага савета часопіса «Юстыцыя Беларусі»

13 снежня ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылося пашыранае пасяджэнне рэдакцыйнага савета часопіса «Юстыцыя Беларусі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены рэдсавета і рэдкалегіі, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі.

Удзельнікаў пасяджэння прывітаў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі. У рамках парадку дня былі абмяркованы вынікі 20-гадовай работы рэдакцыі, а таксама прадстаўлена стратэгія развіцця часопіса на 2019 год.

Некаторые аўтары былі адзначаны падзякамі за ўклад у развіццё беларускай прававой навукі і шматгадовае плённае супрацоўніцтва з рэдакцыяй часопіса «Юстыцыя Беларусі».

Даведка. Часопіс «Юстыцыя Беларусі» выдаецца з мая 1998 года. За 20-гадовую гісторыю існавання часопіс займае дастойнае месца сярод навуковых выданняў рэспублікі, на яго старонках выступіла ўжо больш за сотню вучоных і практыкаў – прадстаўнікоў юрыдычнай супольнасці нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа. У 2005 годзе часопіс быў уключаны ў Пералік навуковых выданняў, рэкамендаваных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

У якасці афіцыйнага выдання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь часопіс рэгулярна асвятляе дзейнасць цэнтральнага апарата і тэрытарыяльных падраздзяленняў.

З 2004 года выдаецца нарматыўны прававы і інфармацыйны дадатак, у якім публікуюцца найбольш актуальныя нарматыўныя прававыя акты, законапраекты, даведачныя матэрыялы, пастановы калегіі Міністэрства юстыцыі.

уверх