Пра змены заканадаўства ў сферы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання

З 26 лютага 2018 г. у сувязі з уступленнем у сілу Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «О развитии предпринимательства», якім унесены змены ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1 «О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования», натарыусам прадастаўлена права прадстаўляць электронныя дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання.

Так, у прыватнасці, натарыус пры звароце да яго грамадзяніна або юрыдычнай асобы зможа падпісаць сваім электронным лічбавым подпісам і накіраваць з дапамогай вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (http://egr.gov.by) у рэгіструючы орган электронныя дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка.

Пры гэтым памер натарыяльнага тарыфу за дадзенае натарыяльнае дзеянне ў сярэднім на 10% менш памеру дзяржаўнай пошліны, якая выплачваецца за дзяржаўную рэгістрацыю ў выпадку асабістага звароту заяўніка ў рэгіструючы орган.

Звяртаем увагу, што заяўнікі могуць звярнуцца да любога натарыуса незалежна ад месца жыхарства грамадзянiна (месца знаходжання юрыдычнай асобы).

Акрамя таго, у сувязі з адменай абавязковасці выкарыстання пячаткі ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання выключана і неабходнасць здачы пячаткі ў рэгіструючы орган для завяршэння працэдуры ліквідацыі юрыдычнай асобы (спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка).
уверх