З 1 ліпеня 2020 года ўступаюць у сілу змены ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь па пытаннях медыяцыі

З 1 ліпеня 2020 гады ўступаюць у сілу палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2019 г. № 277-З «Аб змяненні законаў», у тым ліку адносна карэкціроўкі заканадаўства па медыяцыі.

Ключавымі напрамкамі змяненняў у сферы медыяцыі з'яўляюцца шырокае распаўсюджванне пазасудовай медыяцыі і інфармацыі аб магчымасцях выкарыстання медыяцыі, у першую чаргу, у сямейных праваадносінах, а таксама стварэнне дадатковых гарантый па выкананні дасягнутых дамоўленасцей у выніку прымянення медыяцыі.

Прызначаныя змяненні дазволяць стварыць у грамадстве найбольш спрыяльныя ўмовы для захавання сям'і і сямейных каштоўнасцей.

У Кодэксе аб шлюбе і сям'і замацоўваецца агульнае палажэнне аб абавязку суда і органаў загса пры звароце мужа і жонкі з заявай аб скасаванні шлюбу растлумачваць іх права на ўдзел у інфармацыйнай сустрэчы з медыятарам. У Закон «Аб медыяцыі» уводзіцца паняцце і асноўны змест інфармацыйнай сустрэчы з медыятарам, у ходзе якой высвятляюцца мэты, прынцыпы і правілы правядзення медыяцыі, правы і абавязкі бакоў у медыяцыі, функцыі, правы і абавязкі медыятара, парадак і прававыя наступствы заключэння медыятыўнага пагаднення.

Дадзены падыход ужо апрабаваны ў 2017–2018 гадах у рамках пілотнага праекта ў органах загса г. Мінска і пацвердзіў сваю эфектыўнасць у мэтах захавання сямейных каштоўнасцей.

Акрамя гэтага, Кодэкс аб шлюбе і сям'і дапаўняецца палажэннямі, якія прадугледжваюць прымяненне медыяцыі ў спрэчках, якія ўзнікаюць у шлюбна-сямейных адносінах.

У прыватнасці, даецца права бакам вызначыць у Шлюбным дагаворы віды спрэчак паміж мужам і жонкай (у тым ліку былымі), якія могуць быць урэгуляваны з удзелам медыятара.

Прадугледжваецца ўкараненне медыяцыі ў якасці альтэрнатыўнага дасудовага спосабу вырашэння спрэчак, якія ўзнікаюць паміж юрыдычнымі асобамі і (або) індывідуальнымі прадпрымальнікамі, нароўні з існуючым прэтэнзіённым парадкам.

Адной з мэт заканадаўчых змяненняў з'яўляецца ўніфікацыя норм грамадзянскага і гаспадарчага працэсаў ў частцы пытанняў, звязаных з працэдурай медыяцыі. У сувязі з чым, бакі спрэчкі будуць мець права звярнуцца да медыяцыі на любой стадыі судовага працэсу (грамадзянскага і гаспадарчага).

Нароўні з прыпыненнем вядзення па справе прадугледжваецца права суда пакінуць іск без разгляду ў сувязі з заключэннем бакамі пагаднення аб прымяненні медыяцыі. Гэта дазволіць бакам у медыяцыі абмяркоўваць і ствараць умовы ўрэгулявання канфлікту, не абмяжоўваючыся іскавымі патрабаваннямі. У гэтым выпадку вяртаецца заплачаная дзяржаўная пошліна.

У якасці дадатковых гарантый прапануецца ў грамадзянскім судовым працэсе, па аналогіі з гаспадарчым працэсам, працэдура, якая прадугледжвае выдачу судом выканаўчага ліста на прымусовае выкананне медыятыўнага пагаднення, што дазволіць узмацніць прававое значэнне пагаднення, дасягнутага бакамі ў медыяцыі, і надаць бакам дадатковыя гарантыі яго выканання.

уверх