Бясплатная юрыдычная кансультацыя ў падарунак – вынікі рэспубліканскай акцыі ў рамках Тыдня маці

Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ва ўсіх абласных цэнтрах і ў сталіцы Беларусі прайшла традыцыйная акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, у якой прынялі ўдзел больш за дзве сотні грамадзян.

Толькі ў Міністэрстве юстыцыі ў рамках акцыі 38 мам атрымалі кансультацыю і прававую дапамогу.

Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся за растлумачэннем па пытаннях жыллёвага заканадаўства, у тым ліку паляпшэння жыллёвых умоў, парадку выкарыстання сродкаў па праграме сямейнага капіталу, выканання судовых пастаноў, спагнання аліментаў, сацыяльных правоў сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, аказання прававой дапамогі ў рамках міжнародных дагавораў, здзяйснення асобных натарыяльных дзеянняў.

Традыцыйна акцыя праходзіць у супрацоўніцтве з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай.

уверх