Эксперты і медыятары абмеркавалі развіццё інстытута медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь падчас круглага стала

У прэс-цэнтры «БелТА» адбыўся круглы стол «Развіццё інстытута медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь: новаўвядзенні заканадаўства, дасягненні і перспектывы», у якім прынялі ўдзел Падлеская Дзіяна, начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі, Мацкевіч Міхаіл, начальнік аддзела практычнай медыяцыі Цэнтра «Медыяцыя і права» Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Нікіцін Станіслаў, медыятар, трэнер вучэбна-практычнай установы «Цэнтр медыяцыі і перамоваў», бізнес-трэнер па карпаратыўнай канфлікталогіі, Ганчарова Наталля і Лясная Алена, якія прадстаўляюць кансультацыйна-практычную ўстанову «Медыятыўнае бюро», і Альшэўская Наталля, член праўлення РГА «Беларуская ліга сямейных медыятараў», адвакат, медыятар.

Эксперты абмеркавалі ключавыя аспекты запатрабаванасці медыяцыі ў розных сферах грамадскага жыцця, змяненні і дапаўненні ў заканадаўства па пытаннях медыяцыі, якія ўступілі ў сілу, і перспектывы развіцця інстытута медыяцыі ў нашай краіне.

Падрабязнасці тут

уверх