Аб усталяванні супрацоўніцтва з Міністэрствам права Рэспублікі Сінгапур

6 жніўня 2019 года адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскага з Міністрам унутраных спраў і Міністрам права Рэспублікі Сінгапур К.Шанмугамам. Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў прававых ведамстваў стала першай у гісторыі дзвюх краін.

Сустрэча прайшла напярэдадні важнай падзеі ў сферы міжнароднага права – падпісання 7 жніўня 2019 года ў г. Сінгапуры Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб міжнародных міравых пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі.

У ходзе размовы Міністры адзначылі прыклады канструктыўнага беларуска-сінгапурскага ўзаемадзеяння ў рамках шматбаковых міжнародных арганізацый. У межах сустрэчы была адзначана важнасць фарміравання комплекснай дагаворна-прававой базы, якая створыць спрыяльныя юрыдычныя ўмовы для далейшага павелічэння тавараабароту і сумеснай працы бізнесу дзвюх краін. Пры гэтым, як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы, ужо маюцца пэўныя вынікі, у прыватнасці заключаны двухбаковыя дамовы аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, таксама вядзецца праца над праектам Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Рэспублікай Сінгапур. Міністры былі адзіныя ў пазіцыі аб тым, што прававым ведамствам належыць значная роля ў замацаванні міжнародна-прававых механізмаў забеспячэння абароны правоў і інтарэсаў прадстаўнікоў бізнесу і грамадзян дзвюх краін.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне А.Сліжэўскім і К.Шанмугамам Мемарандума аб узаемаразуменні па супрацоўніцтву паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам права Рэспублікі Сінгапур. Падпісаны дакумент стане асновай для развіцця міжведамаснага супрацоўніцтва, дазволіць, у тым ліку абменьвацца інфармацыяй аб прававых сістэмах і заканадаўстве дзвюх краін, вопытам па развіццю нацыянальнага рэгулявання. Міністр юстыцыі Беларусі назваў падпісанне Мемарандума своечасовым і важным крокам, неабходным для комплекснага развіцця супрацоўніцтва.

уверх