Заключаны дагаворы аб узаемнай прававой дапамозе і выдачы паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан

10 снежня 2018 года ў рамках візіту дэлегацыі Рэспублікі Судан на чале з Прэзідэнтам Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам у Рэспубліку Беларусь адбылася сустрэча міністраў юстыцыі дзвюх краін, падчас якой Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Сліжэўскі і Міністр юстыцыі Рэспублікі Судан Махамед Ахмед Салім абмеркавалі перспектывы міжведамаснага ўзаемадзеяння.

У той жа дзень у прысутнасці Прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Судан былі падпісаны тры міждзяржаўныя дагаворы ў сферы юстыцыі: Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, а таксама Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан аб выдачы.

Падпісанне міжнародных дагавораў на вышэйшым узроўні стала лагічным працягам развіцця міждзяржаўных адносін Беларусі і Судана, з'явілася важным крокам ва ўмацаванні міжведамаснага супрацоўніцтва, асновай якога стаў Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях узаемнага супрацоўніцтва, заключаны 17 студзеня 2017 г. паміж міністэрствамі юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Судан.

уверх