Аб пасяджэнні круглага стала па пытаннях ажыццяўлення дзейнасці рыэлтарскіх арганізацый

16 мая ц.г. на пляцоўцы грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» (далей – Саюз юрыстаў) адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Перспектывы развіцця і актуальныя праблемы рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, рыэлтарскіх арганізацый і другія зацікаўленыя.

Пасяджэнне пачалося з выступлення намесніка Міністра юстыцыі Старавойтава М.М., які адзначыў актуальнасць правядзення гэтай сустрэчы і неабходнасць удасканальвання заканадаўства ў сферы аказання рыэлтарскіх паслуг. Таксама ім былі адзначаны асноўныя праблемы, якія існуюць на рынку нерухомай маёмасці. Гэтыя праблемы плануецца вырашыць падрыхтаванымі Міністэрствам юстыцыі праектамі нарматыўных прававых актаў Кіраўніка дзяржавы і Урада, якія прадугледжваюць, у тым ліку змяненне Правіл ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 15.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, якія датычацца цэнаўтварэння і заканадаўчага рэгулявання рыэлтарскай дзейнасці.

У працэсе дыскусіі адбыўся абмен меркаваннямі і канструктыўны дыялог па тэме, якая абмяркоўвалася.

Па выніках пасяджэння круглага стала вызначаны асноўныя напрамкі работы па далейшым развіцці і ўдасканальванні рыэлтарскай дзейнасці.
уверх