Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання людзей з недасканалым астэагенезам “Крохкае побач”

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне людзей з недасканалым астэагенезам “Крохкае побач”.

Мэтамі дзейнасці Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання людзей з недасканалым астэагенезам “Крохкае побач” з’яўляюцца:

  • распрацоўка і рэалізацыя розных сацыяльных праграм, праектаў, мерапрыемстваў, новых форм дапамогі, якія забяспечваюць павышэнне ўзроўню медыцынскага, сацыяльнага абслугоўвання і паляпшэння якасці жыцця людзей з недасканалым астэагенезам;
  • садзейнічанне і ўдзел у рэалізацыі дзяржаўных паўнамоцтваў у медыцынскай, прафесійнай, сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі людзей з недасканалым астэагенезам, далучэнні іх да працы, адукацыі, культуры і спорту, паляпшэнні іх матэрыяльна-бытавых умоў;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у парадку, прадугледжаным заканадаўствам;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў, а таксама прадстаўленне законных інтарэсаў сваіх членаў у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях.
уверх