Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя водна-тэхнічнага спорту і турызму»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя водна-тэхнічнага спорту і турызму».
Мэтамі дзейнасці Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя водна-тэхнічнага спорту і турызму» з’яўляюцца:
- развіццё і папулярызацыя перспектыўных і існуючых напрамкаў і відаў водна-тэхнічнага спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь і за яе граніцамі;
- правядзенне спартыўных мерапрыемстваў па водна-тэхнічнаму спорту і турызму і (або) удзел у іх, у тым ліку спартыўная падрыхтоўка спартсменаў (каманд спартсменаў) па водна-тэхнічнаму спорту і турызму;
- абарона законных правоў і інтарэсаў членаў грамадскага абяднання – незалежна ад месца іх пражывання;
- фарміраванне і прапаганда здаровага ладу жыцця.
