Аб выніках правядзення Міністрам юстыцыі выязнога прыёму грамадзян г. Жодзіна Мінскай вобласці

Аб выніках правядзення Міністрам юстыцыі выязнога прыёму грамадзян г. Жодзіна Мінскай вобласці

9 лютага 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі на базе Жодзінскага гарвыканкама правёў выязны прыём грамадзян, на які папярэдне запісалася 6 чалавек.

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, тычыліся дзейнасці садаводчых таварыстваў, прадастаўлення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, спагнання заработнай платы, а таксама вырашэння грамадзянска-прававых спрэчак, звязаных з самавольным захопам зямель агульнага карыстання. Па асобных пытаннях грамадзянам было рэкамендавана звярнуцца для абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў з іскавымі заявамі ў суд.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі наведаў аддзел прымусовага выканання г. Жодзіна, які зусім нядаўна пераехаў у новы будынак, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для забеспячэння належнай работы судовых выканаўцаў.

уверх