Аб выніках дзейнасці упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
У 2017 годзе рэгіструючымі органамі Рэспублікі Беларусь было зарэгістравана звыш 42 тыс. суб'ектаў гаспадарання. У цяперашні час у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - АДР) змяшчаецца інфармацыя ў дачыненні да 1,3 млн. суб'ектаў гаспадарання, з якіх 411 тыс. суб'ектаў значацца дзеючымі.
За мінулы год Міністэрствам юстыцыі было выдадзена больш за 9 тыс. выпісак з АДР, пры гэтым 40% ад агульнай колькасці паступіўшых запытаў было накіравана заяўнікамі электронна з дапамогай вэб-партала АДР.
61% найменняў юрыдычных асоб у 2017 годзе быў узгоднены электронна.
У мэтах паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу Міністэрствам юстыцыі было рэалізавана наступнае:
-
аб'яднаны працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі суб'екта гаспадарання і адкрыцця яму банкаўскага рахунку;
-
адменена абавязковасць выкарыстання пячаткі ў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання;
-
уведзена магчымасць пасярэдніцтва натарыусаў у электроннай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання;
-
спрошчаны парадак атрымання кнігі ўліку праверак;
-
з'явілася магчымасць электроннага прадстаўлення дакументаў для ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання;
-
выключана неабходнасць звароту ў рэдакцыю часопіса «Юстыцыя Беларусі» для размяшчэння звестак аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'екта гаспадарання.
