Аб выніках работы органаў юстыцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, фондаў і іншых некамерцыйных арганізацый у 2017 годзе

Па стане на 1 студзеня 2018 года ў рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партый і 1168 партыйных арганізацый, 29 прафесійных саюзаў (23 рэспубліканскія прафсаюзы, 1 тэрытарыяльны прафсаюз і 5 прафсаюзаў ў арганізацыях) і 23837 прафсаюзных арганізацый, 2856 грамадскіх аб’яднанняў, з іх 223 міжнародных, 762 рэспубліканскіх і 1871 мясцовае. Зарэгістравана (пастаўлена на ўлік) 41760 арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў. Зарэгістравана 39 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў, 195 фондаў (16 міжнародных, 7 рэспубліканскіх і 172 мясцовых), 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў.

У 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 150 новых грамадскіх аб’яднанняў (6 міжнародных, 27 рэспубліканскіх і 117 мясцовых) і 22 новых фонду (1 рэспубліканскі і 21 мясцовы). Зарэгістравана (пастаўлена на ўлік) 23 аргструктуры палітычных партый, 835 аргструктур прафсаюзаў і 785 аргструктур грамадскіх аб’яднанняў.

Па параўнанні з 2016 годам агульная колькасць зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў павялічылася на 4,6%, а колькасць зарэгістраваных фондаў – на 13,4%.

У Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны грамадскія аб’яднанні рознай накіраванасці. З іх: фізкультурна-спартыўныя – 796; дабрачынныя – 399; маладзёжныя – 338, у тым ліку дзіцячыя – 27; асветніцкія, культурна-дасугавыя, выхаваўчыя – 248; грамадскія аб’яднанні грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей – 111; грамадскія аб’яднанні інвалідаў вайны і працы, ветэранаў – 94; навукова-тэхнічныя – 85; грамадскія аб’яднанні прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры – 86; творчыя – 54; жаночыя – 32 і іншыя.

уверх