Аб сустрэчы Міністра юстыцыі А.Сліжэўскага з Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Рэспубліцы Беларусь С.Самарасінхай

7 лютага 2018 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра юстыцыі А.Сліжэўскага з Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь С.Самарасінхай.

Спадар Самарасінха прадставіў асноўныя мерапрыемствы, якія будуць арганізаваны пры ўдзеле Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь у бліжэйшы час. Бакі абмеркавалі магчымасць удзелу прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі ў правядзенні адпаведных мерапрыемстваў.

Асноўная частка сустрэчы была прысвечана абмеркаванню далейшага развіцця супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі з Праграмай развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і сфер ўзаемнага інтарэсу.

уверх