Навучальны семінар для прадстаўнікоў рэспубліканскай і абласных, Мінскай гарадской грамадскіх назіральных камісій праведзены Міністэрствам юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі ў мэтах актывізацыі дзейнасці рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі, абласных і Мінскай гарадской грамадскіх назіральных камісій пры галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама (далей - ГНК), а таксама павышэння прафесійнага ўзроўню прадстаўнікоў ГНК праведзены навучальны семінар.

У рабоце семінара прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў, установы адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў”, галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і ГНК.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сваіх выступах надалі ўвагу тэарэтычным і практычным аспектам дзейнасці ГНК. Таксама ўдзельнікамі семінара былі ўзняты пытанні ўзаемадзеяння ГНК з органамі і ўстановамі, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, унесены канструктыўныя прапановы па далейшаму развіццю дзейнасці ГНК, а таксама прапановы па змяненні і дапаўненні заканадаўства, якое накіравана на ўдасканаленне праваадносін у сферы дзейнасці ГНК.

Старшыня Рэспубліканскай ГНК Краўчанка Т.А. праінфармавала прысутных аб выніках наведвання выпраўленчай установы “Выпраўленчая калонія № 4” упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці (далей – ВК № 4).

Дадзеная выпраўленчая ўстанова прызначана для ўтрымання асоб (жанчын), якія ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Рэспубліканская ГНК падчас наведвання ВК № 4 азнаёмілася з умовамі быту асуджаных, арганізацыяй іх вольнага часу, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння, правяла гутаркі з асуджанымі, а таксама анкетаванне асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў ВК № 4.

Умовы размяшчэння, харчавання, лячэння, арганізацыя вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання ў ВК № 4 на думку рэспубліканскай камісіі адказваюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання. У ходзе гутаркі з асуджанымі скаргі і нараканні на працу адміністрацыі выпраўленчай установы і ўмовы размяшчэння не паступалі.

Рэспубліканская ГНК высока ацаніла працу адміністрацыі ВК № 4 і Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па арганізацыі медыцынскага забеспячэння асуджаных, работы псіхолагаў, умоў пражывання і вольнага часу для жанчын з дзецьмі.

Камісіяй была адзначана праца, якая праводзіцца па паляпшэнні ўмоў пражывання асуджаных, звязаная з правядзеннем якаснага рамонту жылых памяшканняў, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі, забеспячэннем для асуджаных магчымасці званкоў з дапамогай відэасувязі і магчымасці для асуджаных і іх сваякоў, у інтарэсах асуджаных, здзяйсняць онлайн-пакупкі ў інтэрнэт-краме, які функцыянуе ў дадзенай установе.

уверх