Адбылася сустрэча з Пастаянным каардынатарам ААН/Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі І.Казанай-Вішневецкі і Прадстаўніком ЮНІСЕФ у Беларусі Р.М.Сарварам

2 жніўня 2018 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Міністра юстыцыі А.Сліжэўскага з Пастаянным каардынатарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый/Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь І.Казанай-Вішневецкі і Прадстаўніком Дзіцячага Фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь
Р. М.Сарварам.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны прыярытэтныя сферы супрацоўніцтва па прававой тэматыцы на бліжэйшую перспектыву.
У якасці ключавога напрамка сумеснай работы бакі вызначылі развіццё службы «адно акно» ў мэтах павышэння якасці аказання дзяржаўных паслуг насельніцтву.

Акрамя гэтага, была дасягнута дамоўленасць аб узаемадзеянні па пытаннях развіцця інстытута медыяцыі і ўдасканалення дзейнасці, звязанай з працай з некамерцыйнымі арганізацыямі.

уверх