Зацверджана Палажэнне аб конкурсе "Лепшая служба "адно акно"

23 лютага 2024 г. апублікавана пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2024 г. № 6 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб конкурсе «Лепшая служба «адно акно».

Мэтай конкурсу з'яўляецца папулярызацыя дзейнасці і фарміраванне станоўчага іміджу службаў "адно акно", павышэнне ўзроўню прафесіяналізму іх работнікаў і зацікаўленасці службовых асоб, упаўнаважаных на ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю службай "адно акно", у яе эфектыўным функцыянаванні.

Конкурс "Лепшая служба "адно акно" будзе праводзіцца штогод сярод службаў "адно акно", створаных у гарадскіх (гарадоў абласнога, раённага падпарадкавання), Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце, раённых выканаўчых камітэтах, адміністрацыях раёнаў у гарадах.

Гэты конкурс будзе праходзіць у два этапы і па дзвюх намінацыях "Лепшая служба "адно акно" з колькасцю работнікаў да 5 чалавек" і "Лепшая служба "адно акно" з колькасцю работнікаў 5 і больш чалавек".

Першы этап конкурсу будзе праводзіцца галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія па выніках аналізу дзейнасці службаў "адно акно" вызначаць па дзве лепшыя службы "адно акно" ў кожнай з намінацый ад адпаведнага рэгіёну.

Другі этап конкурса будзе праводзіцца Міністэрствам юстыцыі.

У кожнай намінацыі мяркуецца вызначэнне трох пераможцаў.

уверх