Першы намеснік Міністра юстыцыі правёў сустрэчу з калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў

6 лістапада 2020 года першы намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Задзіран ў рамках рабочага візіту наведаў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) і сустрэўся з працоўным калектывам дадзенай установы.

Дадзены архіў быў створаны ў 1941 годзе і сёння захоўвае кінафотафонадакументы, якія ілюструюць гісторыю нашай краіны на працягу больш за сто гадоў. Гэта фотадакументы дарэвалюцыйнага перыяду, перыяду Першай сусветнай вайны, Другой сусветнай вайны і сучаснага перыяду, кінадакументаў з 1916 г., фоназапісы з 1906 г, і ўсё гэта аб'ядноўвае больш за 350 тысяч адзінак захоўвання. Значную частку дакументаў архіва складаюць кінадакументы – гэта мастацкія, анімацыйныя, навукова-папулярныя, навучальныя і дакументальныя фільмы, альманахі і кіначасопісы. У фондах архіва маюцца найцікавейшыя фонадакументы, на якіх запісаны галасы вядомых палітыкаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, музычныя і драматычныя творы. У архіве захоўваюцца дакументы, якія распавядаюць аб аднаўленні разбуранай ў гады вайны народнай гаспадаркі, адраджэнне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры. Сёння БДАКФФД працягвае папаўняць свае фонды.

У рамках сустрэчы з калектывам работнікаў архіва Сяргей Задзіран распавёў аб ключавых накірунках дзейнасці Міністэрства юстыцыі, абмеркаваў перспектыўныя напрамкі развіцця архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама вынікі правядзення комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне захаванасці дакументаў і фондаў, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіваў.

Навуковыя работнікі архіва абмеркавалі разам з першым намеснікам Міністра юстыцыі, а таксама з прысутнымі на сустрэчы дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Курашам В.І. і дырэктарам БДАКФФД Ганчаром А.М. пытанні развіцця і ўдасканалення аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы аўдыёвізуальных дакументаў для дадзенай архіўнай установы, а таксама перспектывы стварэння спецыялізаванага электроннага сховішча.

уверх