У Міністэрстве юстыцыі праводзілі на заслужаны адпачынак кіраўніка кадравай службы Людмілу Мазан

Сённяшні дзень 31 снежня для калектыву Міністэрства юстыцыі стаў не толькі завяршэннем адыходзячага 2021 года, але і прыгожай датай у заканчэнні працоўнага шляху начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі Людмілы Іванаўны Мазан.

Гаворачы аб заслугах кіраўніка кадравай службы, Міністр юстыцыі Сяргей Мікалаевіч Хаменка падкрэсліў, што найбольш важнай асаблівасцю ўзначаленага ім ведамства з'яўляецца моцны касцяк прафесіяналаў, здольных вырашыць любую задачу і справіцца з цяжкасцямі.

Найбагацейшы вопыт кадравай работы, атрыманы Людмілай Іванаўнай на розных пасадах у Міністэрстве гандлю, а затым і ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дапамог не толькі ўмацаваць кадравы патэнцыял роднага калектыву, але і пакінуць добры след у сэрцах сваіх калег. Увогуле кадравай службе Людміла Мазан прысвяціла больш за 24 гады жыцця.

Расказваючы аб планах на будучыню, яна падзялілася з прысутнымі сваёй радасцю – літаральна на днях паспяхова здала экзамен у ДАІ і атрымала пасведчанне кіроўцы. Цяпер наперадзе ў яе не толькі дарога, даўжынёю ў жыццё, але і магчымасць рэалізаваць свае мары аб падарожжах па маляўнічых мясцінах роднага краю.

Прыемным і заслужаным падарункам да падвойнага свята Людмілы Іванаўны стала Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі, адрас з цёплымі пажаданнямі і чароўны букет белых руж.

Карыстаючыся выпадкам, Сяргей Мікалаевіч павіншаваў увесь калектыў Міністэрства юстыцыі з надыходзячым Новым годам, пажадаў моцнага здароўя і ўвасаблення самых запаветных мараў, рэалізаваць якія можа кожны жыхар Беларусі, дзякуючы мірнаму небу над галавой, стабільнаму развіццю нашага грамадства і дзяржавы.

уверх