Адкрыты дыялог з моладдзю – намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава сустрэлася са студэнтамі БДУ

Намеснік Міністра юстыцыі Філіпава Наталля Мікалаеўна сустрэлася са студэнтамі і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта БДУ.

Па словах намесніка Міністра юстыцыі, самае важнае на такіх сустрэчах са студэнтамі – бачыць гарашчыя вочы, якім усё цікава: юрыспрудэнцыя, права, заканадаўства. Наталля Мікалаеўна прызналася, што ёй асаблівай прыемна сустракацца са студэнтамі юрыдычнага факультэта БДУ, так як сама з'яўляецца яго выпускніцай. Жывыя зносіны і адкрыты дыялог, – будучых юрыстаў цікавілі не толькі пытанні дзейнасці Міністэрства юстыцыі, нарматворчасці, праца з праектамі нарматыўных прававых актаў і юрыдычная экспертыза прынятых актаў, але і актуальныя змены нацыянальнага заканадаўства ў сферы канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і крымінальнага права.

Наталля Мікалаеўна падрабязна распавяла студэнтам аб асноўных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі, яго ролі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і функцыях. Студэнтаў, у сваю чаргу, цікавіла магчымасць стажыроўкі і практыкі ў ведамстве.

Асобна абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі і юрыдычнага факультэта. Так, у ВНУ ўжо не першы год праходзіць студэнцкая юрыдычная алімпіяда, развіваецца юрыдычная клініка БДУ, якая займаецца навучаннем студэнтаў практычным навыкам юрыста праз ажыццяўленне імі бясплатнага прававога інфармавання і кансультавання малазабяспечаных і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян пад кіраўніцтвам выкладчыкаў – куратараў.

Напрыканцы дыялогу Наталля Мікалаеўна паабяцала, што сустрэча абавязкова атрымае працяг, таму што студэнты юрыдычнага факультэта павінны мець магчымасць атрымліваць інфармацыю пра працэсы, якія адбываюцца ў органах юстыцыі, што называецца, з першых рук. Дамовіліся таксама і аб актыўнай сумеснай рабоце па прававой адукацыі. Свежыя ідэі і рашэнні, новыя і актуальныя формы давядзення прававой інфармацыі і аказання юрыдычнай дапамогі, – усё гэта ў бліжэйшы час стане прадметам сумеснай працы.

Па выніках сустрэчы Наталля Мікалаеўна запрасіла студэнтаў юрыдычнага факультэта прыняць удзел у конкурсным адборы на пастаноўку ў рэзерв кадраў Міністэрства юстыцыі і пажадала моладзі поспеху і прафесійнага развіцця.

уверх