У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшла масавая рэвакцынацыя супрацоўнікаў цэнтральнага апарата

У мэтах выканання Комплекснага плана мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь у перыяд уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі Міністэрствам юстыцыі прымаюцца ўсе неабходныя меры прафілактычнага характару.

Нараўне са сродкамі індывідуальнай абароны, дэзінфікуючымі і антысептычнымі вадкасцямі ў паўсядзённай дзейнасці шырока выкарыстоўваецца тэхнічная магчымасць правядзення відэаканферэнцсувязі.

Разумеючы надзейнасць вакцынацыі, як найбольш эфектыўнага сродку супраць інфекцыі COVID-19, на сённяшні дзень правакцынаваліся больш за 75% работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.

28 снежня 2021 года ў цэнтральным апараце міністэрства медыцынскімі работнікамі 1-й клінічнай паліклінікі Цэнтральнага раёна горада Мінска была праведзена масавая рэвакцынацыя супрацоўнікаў, у якіх з моманту папярэдняй прышчэпкі прайшло ўжо больш за 6 месяцаў. Ад жадаючых не было адбою, бо ўсе разумеюць, што такім чынам яны ўносяць важкі ўклад у барацьбу з пандэміяй, падтрымліваюць свой імунітэт і захоўваюць здароўе навакольных.
уверх