Міністэрствам юстыцыі ўдакладнены пытанні прыёму наяўных грашовых сродкаў пры аплаце юрыдычнай дапамогі
25 лістапада Міністэрствам юстыцыі прынята пастанова № 203 “Аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры аплаце юрыдычнай дапамогі”.
Згодна з дакументам наяўныя грашовыя сродкі пры аплаце грамадзянамі юрыдычнай дапамогі прымаюцца з афармленнем адвакатам або ў касе юрыдычнай кансультацыі адпаведнай квітанцыі па ўстаноўленай форме.
Афармленне квітанцыі ажыццяўляецца ў двух экзэмплярах па кожным факце прыёму наяўных грашовых сродкаў:
першы – выдаецца грамадзяніну;
другі – захоўваецца ў юрыдычнай кансультацыі.
Бланкі квітанцый, вырабленыя да ўступлення ў сілу пастановы № 203, прымяняюцца да поўнага іх выкарыстання.
Ведамасная пастанова ад 6 красавіка 2015 г. № 62 «Аб устанаўленні формы квітанцыі» прызнаецца страціўшай сілу.
Пастанова № 203 уступае ў сілу з 30 лістапада 2021 г.
Крыніца: Pravo.by.
