Міністэрствам юстыцыі вызначаны лепшыя ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі бізнесу
Міністэрства юстыцыі штогод вызначае лепшых у сферы рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання. І гэты год не выключэнне.
Забеспячэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу застаецца адным з прыярытэтных напраўленняў дзяржаўнай дзейнасці. І першае, з чым сутыкаецца на сваім шляху будучы прадпрымальнік, – гэта стварэнне ўласнай справы.
І калі распрацоўка і ўдасканаленне правілаў адкрыцця бізнесу – задача Міністэрства юстыцыі, то іх рэалізацыя – гэта праца рэгіструючых органаў і іх канкрэтных спрецыялістаў.
Лепшымі рэгіструючымі органамі па выніках 2020 г. прызнаны:
- Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт;
- адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».
Званне лепшага спецыяліста рэгіструючага органа прысвоена:
- Сёмчэнка Кацярыне Сяргееўне – намесніку начальніка аддзела эканомікі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта;
- Стацко Паўлу Барысавічу – галоўнаму спецыялісту аддзела прадпымальніцтва ўпраўлення эканомікі Гомельскага гарадского выканаўчага камітэта.
Нашы пераможцы прысвяцілі сферы рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання шмат гадоў, з’яўляюцца прафесіяналамі сваёй справы.
Пераможцам конкурсаў уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.
Але гэта не ўсё.
Адметнай асаблівасцю гэтага года стала падтрыманае Міністрам юстыцыі рашэнне аб ўзнагароджванні па-за конкурсу рэгіструючага органа, які з года ў год дзівіць сваёй арыгінальнасцю і крэатыўнасцю пры падрыхтоўцы матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсах. І гэта галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, якое ўжо двойчы (у 2012 і 2018 гг.) прызнавалася лепшым рэгіструючым органам Беларусі.
Ідэі Гомельшчыны прадстаўлены на фота.
