Міністр юстыцыі сустрэўся са студэнтамі Гомельскага філіяла «Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі наведаў Гомельскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО».

Сустрэча пачалася з экскурсіі па ўніверсітэце: Алег Леанідавіч наведаў бібліятэку, аўдыторыі, крыміналістычную лабараторыю, крыміналістычны палігон, залу судовых пасяджэнняў, дзе, як правіла, праводзяцца выязныя пасяджэнні.

Міністр юстыцыі адзначыў, што тыя ўмовы, якія на сённяшні дзень створаны ў філіяле ВНУ, дазваляюць весці практыка-арыентаванае навучанне, што, у сваю чаргу, дазваляе лепш засвойваць навучальныя прававыя дысцыпліны.

У фармаце круглага стала Алег Леанідавіч пагутарыў з прадстаўнікамі студэнцкага актыву ўніверсітэта. Размова пачалася з абмеркавання вынікаў VI Усебеларускага народнага сходу, развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Асобна Міністр юстыцыі спыніўся на важнейшых напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі. Будучых прававедаў цікавіла сфера нарматворчай дзейнасці прававога ведамства.

Студэнты актыўна задавалі Міністру пытанні пра дзейнасць органаў прымусовага выканання, парадак паступлення на дзяржаўную службу ў Міністэрства юстыцыі. Не абмінулі пытанні асабістага характару.

Размова з моладдзю доўжылася тры гадзіны, дыялог атрымаўся адкрытым, а атмасфера сустрэчы – простай. Міністр юстыцыі адзначыў: «Размова з маладым пакаленнем заўсёды актуальная, таму што моладзь –будучыня нашай краіны. Мне цікава гаварыць са студэнтамі, у прыватнасці, з тымі, хто атрымлівае юрыдычную адукацыю».

Пасля сустрэчы Міністр юстыцыі сумесна з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Ткачовым А.Г. наведаў Гомельскую абласную натарыяльную палату і натарыяльны архіў Гомельскай натарыяльнай акругі, а таксама правёў сустрэчу з працоўным калектывам аддзела прымусовага выканання Гомельскага раёна.

Пасля абмеркавання рабочых пытанняў, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, Міністр юстыцыі перад працоўным калектывам адзначыў праяўленыя пры тушэнні пажару і выратаванні чалавека мужнасць і смеласць судовага выканаўцы аддзела прымусовага выканання Гомельскага раёна Сарокі Яўгена Вітальевіча, а таксама ўручыў яму цэнны падарунак – наручны гадзіннік.

уверх