Міністр юстыцыі правёў сустрэчы з натарыусамі і калектывам аддзела прымусовага выканання Пінскага раёна і г. Пінска, а таксама прыняў удзел у пасяджэнні Пінскага райвыканкама

23 верасня 2021 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі з удзелам кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама правёў сустрэчы з натарыусамі і калектывам аддзела прымусовага выканання Пінскага раёна і г. Пінска.

Пры наведванні натарыяльнай канторы Пінскага раёна былі абмеркаваны пытанні даступнасці і якасці натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, з улікам перадачы натарыусам асобных функцый сельскіх выканкамаў. У натарыяльным бюро № 4 г. Пінска прадметам размовы сталі змянення ў заканадаўстве аб натарыяльнай дзейнасці і далейшыя шляхі ўдасканальвання работы натарыуса і натарыяльныя бюро.

У ходзе наведвання аддзела прымусовага выканання Пінскага раёна і г. Пінска Міністр юстыцыі азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў у новым будынку, абмеркаваў з імі пытанні, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання грашовых сродкаў па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы, азнаёміўся з практыкай работы судовых выканаўцаў з улікам змяненняў у заканадаўстве аб выканаўчым вядзенні, уступіўшых у сілу з 15 ліпеня 2021 года.

Па выніках наведвання Міністрам юстыцыі дадзены даручэння начальніку аддзела прымусовага выканання прыняць меры да перавышэння колькасці скончаных выканаўчых вядзенняў над колькасцю ўзбуджаных.

24 верасня 2021 года Міністр юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні Пінскага райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб рэалізацыі на тэрыторыі раёна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у небяспечных сем'ях», а таксама вывучыў работу службы «адно акно» Пінскага райвыканкама.

уверх