Міністр юстыцыі наведаў аддзел прымусовага выканання і натарыяльную кантору Бялыніцкага раёна

23 красавіка 2021 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў сустрэчы з калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У ходзе наведвання аддзела прымусовага выканання Міністр юстыцыі абмеркаваў з судовымі выканаўцамі пытанні, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання грашовых сродкаў па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы.

Па выніках сустрэчы Міністрам юстыцыі дадзена даручэнне начальніку аддзела прымусовага выканання ўдзяляць асобую ўвагу росту працэнта рэальнасці выканання.

Пры наведванні натарыяльнай канторы Бялыніцкага раёна былі абмеркаваны пытанні даступнасці і якасці натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізацыі выездаў натарыусаў у аграгарадкі на сістэмнай аснове, а таксама ўзаемадзеяння з раённымі, сельскімі, пасялковымі выканаўчымі камітэтамі па пытаннях інфармавання насельніцтва і падрыхтоўкі заявак аб неабходнасці ўчынення натарыяльных дзеянняў або аказання паслуг прававога характару.
уверх