Намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава сустрэлася са студэнтамі МІТСО

26 лютага 2021 года намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава сустрэлася са студэнтамі юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО».

Спачатку Наталля Мікалаеўна пазнаёміла студэнтаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Міністэрства юстыцыі і яго ролі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, функцыях, структуры і задачах, а затым спынілася на нарматворчай дзейнасці ведамства, рабоце з праектамі нарматыўных прававых актаў і юрыдычнай экспертызе прынятых актаў.

Асобна намеснік Міністра юстыцыі адзначыла важныя задачы па выніках праведзенага VI Усебеларускага народнага сходу, у выкананні якіх Міністэрства юстыцыі будзе самым актыўным чынам задзейнічана. Гэта падрыхтоўка Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 - 2025 гады» i iншых нарматыўных прававых актаў, накіраваных на рэалізацыю ключавых прыярытэтаў будучага пяцігоддзя, такіх як шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнер. Спецыялісты Міністэрства юстыцыі разам з прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычнай грамадскасці, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы будуць удзельнічаць у выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для іх наступнага вынясення на ўсенароднае абмеркаванне і рэспубліканскі рэферэндум.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, будучыя юрысты актыўна задавалі пытанні Філіпавай Н.М. Іх цікавілі перспектывы ўкаранення электроннага натарыята, прымянення інфармацыйных тэхналогій у нарматворчай дзейнасці, ўнясенне змяненняў у заканадаўства па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, як кантралюецца работа рыэлтарскіх арганізацый, і як часта грамадзяне звяртаюцца ў Мінюст праз форму электроннага звароту. Абмеркавалі таксама і праект Закона «Аб валанцёрскай дзейнасці» і пацікавіліся, як трапіць на працу ў Мінюст.

Па выніках сустрэчы Наталля Мікалаеўна запрасіла студэнтаў юрыдычнага факультэта прыняць удзел у конкурсным адборы на пастаноўку ў рэзерв кадраў Міністэрства юстыцыі і пажадала моладзі поспеху і прафесійнага развіцця.

 

уверх