Віншаванне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі з Нараджэннем Хрыстовым і надыходзячым Новым Годам
Паважаныя калегі, юрысты, супрацоўнікі органаў і ўстановаў юстыцыі Рэспублікі Беларусь! Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую Вас з Нараджэннем Хрыстовым і надыходзячым Новым Годам.
Перагортваючы лісты календара адыходзячага года, мы ўспамінаем яго знакавыя падзеі, прыемныя моманты і здзейсненыя мары.
Менавіта гэтымі днямі мы павінны сказаць адзін аднаму словы ўдзячнасці за працу і падтрымку, шчырасць і ініцыятыву ў пытаннях павышэння эфектыўнасці айчыннага заканадаўства і прававой культуры насельніцтва, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.
Упэўнены, што закладзеныя ў 2021 годзе асновы канстытуцыйнай рэформы Рэспублікі Беларусь, перспектыўныя напрамкі ўдасканалення заканадаўства ў розных сферах нашага грамадства будуць з поспехам рэалізаваны дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму і кампетэнтнасці, адданасці сваёй справе і бязмежнай любові да сваёй Радзімы.
Новы год – гэта перш за ўсё добрае хатняе сямейнае свята, і я хачу пажадаць вам і вашым блізкім здароўя, дабрабыту, поспехаў і доўгага цікавага жыцця ў гармоніі з сабой, сваім сумленнем і, вядома, у згодзе з Законам!
З павагай,
Міністр юстыцыі
Рэспублікі Беларусь С.Н.Хаменка
