Падоўжаны тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў

23 лістапада 2021 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 454, якім падоўжаны тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў.

У сувязі з выданнем Указа выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся або заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 г. па 26 сакавіка 2022 г., будуць сапраўдныя яшчэ шэсць месяцаў ад даты заканчэння тэрміну кожнага канкрэтнага дакумента.

Пералік канкрэтных дакументаў і рашэнняў, тэрмін па якіх аўтаматычна падоўжаны, вызначаны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2020 г. № 687 «О документах, срок действия по которым продлевается». Названым рашэннем Урада тэрмін дзеяння падоўжаны па шэрагу найбольш запатрабаваных у насельніцтва дакументаў (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне кіроўцы, даведкі, якія пацвярджаюць юрыдычна значныя факты ў сферы жыллёвых, працоўных праваадносін, архітэктуры, будаўніцтва, і іншыя).

Так, калі ў грамадзяніна тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя скончыўся 20 лістапада 2021 г., то яна будзе сапраўдная яшчэ шэсць месяцаў – па 20 мая 2022 г.

Выданне Указа з’яўляецца адной з мер, што прымаюцца ў краіне ў мэтах мінімізацыі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19. Прадаўжэнне тэрміну дзеяння раней выдадзеных дакументаў дае магчымасць многім грамадзянам звярнуцца ва ўпаўнаважаны орган па замену неабходных дакументаў у зручны для іх час на працягу шасцімесячнага тэрміну.

уверх