Міністр юстыцыі правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзелаў прымусовага выканання і натарыусамі Магілёўскай вобласці

23 кастрычніка 2020 г. Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі з удзелам кіраўніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусава А.С. и галоўнага судовага выканаўцы Магілёўскай вобласці Пімашковай А.У. правёў сустрэчы з калектывамі аддзелаў прымусовага выканання Круглянскага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

У ходзе наведвання аддзелаў прымусовага выканання Міністр юстыцыі азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў, абмеркаваў з імі пытанні, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання грашовых сродкаў па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы, вывучыў практыку работы па спагнанні запазычанасці па жыллёва-камунальных паслугах.

Па выніках наведвання Міністрам юстыцыі дадзены даручэнні начальнікам аддзелаў прымусовага выканання ўдзяляць асобую ўвагу дынаміцы зніжэння колькасці выканаўчых вядзенняў і росту працэнта рэальнасці выканання.

Пры наведванні натарыяльнай канторы Круглянскага раёна былі абмеркаваны пытанні даступнасці і якасці натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Натарыус Магілёўскай натарыяльнай акругі Цецярукова С.А. азнаёміла Міністра са структурай натарыяльных дзеянняў, якія здяйснялі натарыусы, разказала аб рабоце натарыусаў па парадку ўчынення выканаўчых надпісаў.

 

уверх