Каманда Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у рэспубліканскім турзлёце

20–22 жніўня 2021 года адбыўся турысцкі злёт у праграме XXII рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання.

Маштабны турыстычны злёт сабраў на беразе Нёмана на Стаўбцоўшчыне больш за чатырыста чалавек з 17 каманд.

Каманды спаборнічалі ў фігурным ваджэнні веласіпеда, тэхніцы воднага турызму, спартыўным арыентаванні, пераадоленні турыстычнай паласы перашкод.

Акрамя таго, у рамках турзлёту адбыліся такія конкурсныя праграмы, як прадстаўленне каманды, конкурс песні, ацэньваліся турыстычныя навыкі і побыт.

У скарбонцы дасягненняў Міністэрства юстыцыі – два першыя месцы ў творчай праграме за лепшую візітоўку каманды і конкурс песні па тэме Года народнага адзінства, тры чацвёртых месцы ў спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага і веласіпеднага турызму і конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне лагера, і два пятыя па спартыўным арыентаванні і тэхніцы воднага турызму.

У конкурснай праграме каманда Міністэрства юстыцыі заняла першае месца, а ў выніковым пратаколе спаборніцтваў турысцкага злёту каманда набрала 19 балаў, заваяваўшы чацвёртае агульнакаманднае месца.

Атмасфера пазітыўных эмоцый і спартыўнага духу аб'яднала ўсіх удзельнікаў турзлёту. Творчасць, песні ля вогнішча, свежае паветра, маляўнічая прырода, – усё гэта скарбніца ўспамінаў на цэлы год.

уверх