Міністр юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі. Падведзены вынікі. Вызначаны задачы

У сталіцы прайшло пасяджэнне натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі, у якой прынялі ўдзел намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Іванаўна Чупрыс і Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Сліжэўскі.

Выступаючы перад натарыусамі, Вольга Іванаўна закранула найважнейшую падзею, якае адбылася ў краіне, – VI Усебеларускі народны сход, а таксама спынілася на ключавых палажэннях Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і навінах Крымінальнага кодэкса.

Міністр юстыцыі ў сваю чаргу адзначыў запатрабаванасць паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, пазначыў важныя пытанні, звязаныя з аказаннем натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям, у тым ліку з улікам уступлення ў сілу змяненняў у заканадаўстве. Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні перад сталічнымі натарыусамі Алег Сліжэўскі надаў пытанням прававой асветы.

«У адпаведнасці з заканадаўствам натарыусы з'яўляюцца суб'ектамі прававой асветы. І сёння ў сувязі з імклівым развіццём інфармацыйна-камунікацыйнай сферы, тэхналогій, натарыусам неабходна ўкараняць сучасныя інструменты кансультавання грамадзян па розных прававых пытаннях, арганізаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі. Ключавыя напрамкі дадзенай работы адлюстраваны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2021 г. № 107 «Аб прававой асвеце грамадзян ў 2021 - 2025 гадах», – сказаў Міністр.

Таксама ў рамках мерапрыемства нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II ступені Алег Сліжэўскі ўзнагародзіў натарыуса Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Кавальчук Галіну Ільінічну.

Сярод асноўных натарыяльных дзеянняў, якія здзяйсняліся натарыусамі ў Мінску, першае месца па колькасці займаюць выканаўчыя надпісы аб спагнанні з даўжніка грашовай сумы (каля трэццяй часткі ад усіх натарыяльных дзеянняў).

З стабільна запатрабаваных у апошнія гады сярод насельніцтва натарыяльных дзеянняў – заключэнне шлюбных дагавораў (1746).

У 2020 годзе ў Мінску падчас правядзення кансультацый, у тым ліку ў рамках рэспубліканскіх і іншых акцый па бясплатнаму кансультаванню, кваліфікаваныя тлумачэнні ад натарыусаў змаглі атрымаць больш за 3 тысячы тых, хто звярнуўся.

Па выіках усіх выступленняў у межах пасяджэння натарыусаў Мінскай гарадской натарыяльнай акругі вызначаны ключавыя задачы і напрамкі для далейшага развіцця і ўдасканалення дзейнасці натарыята.

уверх