У рамках праекта «ШАГ» адбылася сустрэча з навучэнцамі юрыдычнага каледжа БДУ
20 красавіка 2021 года ў юрыдычным каледжы БДУ адбылася сустрэча навучэнцаў з начальнікам упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Леус Інай Уладзіміраўнай.
На сустрэчы будучыя юрысты азнаёміліся з напрамкамі дзейнасці Міністэрства юстыцыі, з парадкам распрацоўкі і прыняцця нарматыўных прававых актаў.
Больш падрабязна Іна Уладзіміраўна расказала пра парадак стварэння юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, працу вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Навучэнцам было прапанавана самім прыдумаць найменне юрыдычнай асобы і паспрабаваць ўзгадніць яго ў электронным выглядзе.
Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала электронная рэгістрацыя бізнесу, выкарыстанне ключа электроннага лічбавага подпісу і электронных дакументаў, а таксама магчымасці прымянення ў краіне ID-карты грамадзяніна, якая ўводзіцца.
Асобна абмеркавалі пытанне далейшага ўзаемадзеяння Міністэрства юстыцыі і юрыдычнага каледжа. У прыватнасці, разгледзелі магчымасць удзелу прадстаўніка Міністэрства юстыцыі ў рамках курса па грамадзянскім альбо гаспадарчым праве з лекцыяй па тэме стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, навучэнцы актыўна задавалі пытанні, звязаныя, у тым ліку з магчымасцю праходжання практыкі ў упраўленнi Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Сустрэча атрымалася жывой і цікавай.
