Міністэрства юстыцыі далучылася да акцыі памяці «Прыйдзі і пакланіся» ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, работнікі цэнтральнага апарату міністэрства, РУП «БелЮрЗабеспячэнне», архіўных устаноў прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў памяць ахвяр Хатыні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў Лагойскім раёне. Усклаўшы кветкі да помніка Няскораны чалавек і каля вечнага агню мемарыяла ў 78-ю гадавіну трагедыі самай вядомай вогненнай вёскі Беларусі, удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць жыхароў Хатыні і тысяч іншых спаленых вёсак хвілінай маўчання.

«Хатынь – знакавае месца для краіны, яе наведванне павінна быць традыцыяй кожнай сям'і. У гэты трагічны для нашай гісторыі дзень мы аддаём даніну памяці ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Глыбокі смутак напаўняе нашыя сэрцы. Наш святы абавязак – захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне праўду пра самую страшную вайну XX стагоддзя і аб вялікім подзвігу народа. Вечная памяць. Нізкі паклон», – сказаў Міністр юстыцыі падчас акцыі памяці.

уверх