У Міністэрстве юстыцыі сфарміравана рабочая група для ўнясення прапаноў па праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

З першых дзён новага года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь актыўна ўключылася ў работу па абмеркаванні і ўнясенні прапаноў у праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З ліку прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства сфарміравана рабочая група, пасяджэнне якой прайшло сёння пад кіраўніцтвам першага намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай. Акрамя арганізацыйных пытанняў, разгледжаны шэраг прапаноў, якія паступілі ў праект. Актыўна абмяркоўваліся ініцыятывы па пашырэнні паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйнага Суда, парадку абрання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

Калектыўныя абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, прайшлі з работнікамі органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі ў Брэсцкім, Гомельскім і Магілёўскім рэгіёнах.

Выступленні кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў юстыцыі штодзень праводзяцца і ў працоўных калектывах па ўсёй краіне. Удзельнікі дыялогавых пляцовак знаёмяцца з новымі канстытуцыйнымі падыходамі, якія датычацца прававога статусу асобы, структуры і функцый вышэйшых дзяржаўных органаў, іншых рэгулюемых у Канстытуцыі пытанняў.

уверх