Новы Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прадстаўлены калектыву

19 кастрычніка 2021 года кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка прадставіў калектыву Міністэрства юстыцыі новага кіраўніка –Сяргея Хаменка.

Віншуючы Міністра юстыцыі з прызначэннем, Ігар Пятровіч падкрэсліў, што вялікі вопыт кіруючай работы дапаможа Сяргею Мікалаевічу справіцца з ускладзенымі на яго Кіраўніком дзяржавы абавязкамі. Звяртаючыся да калектыву, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў: «З вашай дапамогай і з вашым непасрэдным удзелам ўсе пытанні будуць вырашацца так, як гэтага патрабуюць інтарэсы дзяржавы, і, я перакананы, Сяргей Мікалаевіч пастараецца паглыбіцца ў праблемы і вялікую колькасць напрамкаў дзейнасці ведамства і апраўдае ўскладзеныя давер».

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка адзначыў, што для яго гонар ўзначаліць калектыў прафесіяналаў, які карыстаецца вялікай павагай, у тым ліку на міжнародным узроўні: «Са словам«законнасць» я прайшоў усю сваю прафесійную дзейнасць. Сваім калегам заўсёды казаў, што яны чэмпіёны свету па перамозе над каляровымі рэвалюцыямі. А вы – тыя людзі, якія падрыхтавалі прававы фундамент гэтай перамогі. Асноўнымі прынцыпамі ў маёй дзейнасці, пачынаючы з лейтэнанцкіх пагонаў, заўсёды былі дзве пазіцыі – прыстойнасць і стараннасць».

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў былы Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, які пажадаў новаму Міністру юстыцыі Сяргею Мікалаевічу поспехаў у працы, а таксама выказаў упэўненасць, што ў яго ўсё атрымаецца, бо з такім калектывам па-іншаму быць не можа.

У сваю чаргу Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў ўручыў Алегу Сліжэўскаму Ганаровую грамату Савета Міністраў.

        

Сяргей Хаменка нарадзіўся 21 верасня 1966 гада ў украінскім горадзе Ясінаватая Данецкай вобласці. Ён скончыў Арджанікідзаўская вышэйшае ваеннае каманднае Чырвонасцяжнае вучылішча імя С.М. Кірава МУС СССР, Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ ў Маскве, факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі. Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Беларусі. З 2009 года займаў пасаду першага намесніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым – першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС – начальніка штаба. З 2014 года ўзначальваў Дэпартамент аховы МУС. У снежні 2019 года быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» ўсіх ступеняў, іншымі медалямі і нагруднымі знакамі. Тройчы (XXIV, XXV, XXVI скліканні) абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

 

 

Фота: БелТА

 

уверх