Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

19 лютага 2021 года Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да адвакатаў Мінскай абласной калегіі адвакатаў Міхеля Канстанціна Мікалаевіча, Кірылюка Міхаіла Валер'евіча, адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Казак Людмілы Сяргееўны, Конана Максіма Віктаравіча аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Падставай для разгляду названага пытання ў дачыненні да адвакатаў Міхеля К.М., Казак Л.С. і Конана М.В. паслужылі факты здзяйснення імі адміністрацыйных правапарушэнняў.

Адвакаты Міхель К.М. і Конан М.В. у парушэнне ўсталяванага парадку прынялі ўдзел у масавых мерапрыемствах без адпаведнага дазволу мясцовага выканаўчага камітэта, чым здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае часткай 1 артыкула 23.34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Адвакат Казак Л.С. аказала непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў, здзейсніўшы тым самым адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 23.4 названага кодэкса.

Адвакат Кірылюк М.В. дапусціў у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт публічныя заявы, якія змяшчаюць грубыя, бестактоўныя выразы ў дачыненні да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, што з'яўляецца недапушчальным.

Міністэрства юстыцыі нагадвае, што асноўнымі задачамі адвакатуры з'яўляюцца аказанне на прафесійнай аснове юрыдычнай дапамогі кліентам, а таксама ўдзел у прававым выхаванні грамадзян, накіраваным на распаўсюджванне прававых ведаў дзеля росту прававой культуры і паважлівага стаўлення да права.

Адвакат, які выконвае публічна-прававыя функцыі, які з'яўляецца удзельнікам адпраўлення правасуддзя і грамадскім дзеячам, пры выкананні названых задач павінен мець глыбокую павагу да закона, няўхільна выконваючы яго нормы.

Правілы прафесійнай этыкі загадваюць адвакату прытрымлівацца нормаў прафесійнай маралі, не здзяйсняць учынкаў, якія зневажаюць яго гонар і годнасць, дзеянняў, якія падрываюць прэстыж адвакатуры. У мэтах падтрымання гонару і годнасці адвакату варта быць, у тым ліку ветлівым і тактоўным, выконваць дзелавую манеру ў зносінах.

У сілу асаблівасці сваёй прафесійнай дзейнасці адвакаты ва ўсім свеце з'яўляюцца для грамадства арыенцірам маральных нормаў паводзін.

Неправамерныя дзеянні адваката наносяць сацыяльным адносінам значна большую шкоду, чым падобныя дзеянні іншай асобы.

Здзяйсняючы адміністрацыйныя правапарушэнні, дапушчаючы грубыя і бестактоўныя выразы ў публічных заявах, названыя адвакаты, будучы спецыялістамі ў галіне права, не маглі не ўсведамляць проціпраўнасць сваіх дзеянняў і наступстваў іх здзяйснення, такім чынам, дапусцілі іх наўмысна.

Па выніках разгляду Кваліфікацыйная камісія прыйшла да высновы, што вышэйзгаданыя дзеянні адвакатаў з'яўляюцца дыскрэдытуючымі званне адваката і адвакатуру, што адносіцца да правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката, і цягне спыненне дзеяння ліцэнзіі.

уверх