Новы намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі прадстаўлены калектыву

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2021 г. № 140 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб» Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч прызначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, яго назначэнне ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

18 сакавіка 2021 года ў першы працоўны дзень новага кіраўніка, віншуючы і прадстаўляючы Сяргея Аляксеевіча калектыву ўжо на новай пасадзе, Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі адзначыў высокі асабісты прафесіяналізм і станоўчыя вынікі працы ўзначаленага ім раней галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Міністр асобна падкрэсліў, што курыруемыя новым намеснікам Міністра напрамкі па каардынацыі і кантролю за дзейнасцю органаў прымусовага выканання, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў важныя і патрабуюць самай пільнай увагі і далейшага ўдасканалення. Таксама Міністр адзначыў, што ў сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 90-З «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення» неабходна прадоўжыць работу па ўкараненні новых інструментаў, накіраваных на павышэнне выніковасці дзейнасці органаў прымусовага выканання і забеспячэнне ўсебаковай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

У сваю чаргу намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі падзякавў усім за падтрымку і давер, а таксама выказў надзею на эфектыўную і плённую сумесную працу.

Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1993 па 2005 год працаваў суддзёй у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі, з 2005 па 2021 год кіраваў галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

уверх