Больш за пяць тысяч грамадзян атрымалі бясплатную прававую кансультацыю ў рамках акцыі ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў арганізавала акцыю па бясплатнаму юрыдычнаму кансультаванню грамадзян, прымеркаваную да святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Па ўсёй краіне акцыі прайшлі як у форме асабістых прыёмаў і кансультацый, так і дыстанцыйна ў рамках «прамых тэлефонных ліній» і анлайн.

У Міністэрстве юстыцыі дадзеная акцыя прайшла ў новым фармаце, – кансультаванне грамадзян і юрыдычных асобаў было забяспечана праз чат-бот у «Telegrаm» «Пытанне юрысту». Спецыялісты Міністэрства юстыцыі, натарыусы, адвакаты пракансультавалі грамадзян па шырокаму спектру прававых пытанняў. Часцей за ўсё грамадзян цікавілі пытанні жыллёвага заканадаўства, спагнання аліментаў, прымянення новага заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці, пытанні, якія тычацца парадку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, дагавораў дарэння, сямейныя праваадносіны, грамадзянскае, гаспадарчае, адміністрацыйнае права.

Падобныя акцыі для органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі, беларускага натарыята і адвакатуры сталі традыцыйнымі, за юрыдычнай кансультацыяй часта звяртаюцца шматдзетныя сем'і, пенсіянеры, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, адзінокія і пажылыя грамадзяне, студэнты.

Натарыусамі у Дзень Канстытуцыі праведзена больш за 4,5 тысячы кансультацый па ўсёй краіне, а адвакаты ў гэты дзень аказалі бясплатную юрыдычную дапамогу 525 маламаёмасным грамадзянам.

Акрамя таго акцыю падтрымалі галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, аддзелы прымусовага выканання ў рэгіёнах і пракансультавалі грамадзян у рамках «прамых тэлефонных ліній».

Практыка правядзення акцый па бясплатнаму прававому кансультаванню, прымеркаваных да дзяржаўных святаў, будзе працягнута.

уверх