Міністр юстыцыі С.М.Хаменка прыняў удзел у канферэнцыі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза

З 17 па 19 лістапада 2021 года Судом Еўразійскага эканамічнага саюза праводзіцца IV міжнародная канферэнцыя «Забеспячэнне аднастайнага прымянення права Еўразійскага эканамічнага саюза: роля Суда».

Тэматыка Канферэнцыі ахоплівае такія актуальныя тэмы судовай практыкі ў Саюзе як аднастайнае прымяненне права ЕАЭС, уплыў практыкі замежных судовых устаноў на дзейнасць Суда, удасканаленне права Саюза.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў Канферэнцыі 17 лістапада 2021 года звярнуўся Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць Суда як кансультацыйнага органа Саюза. Асобная ўвага была ўдзелена развіццю Суда, у тым ліку, у рамках рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. Міністр юстыцыі падкрэсліў, што для рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў неабходна забяспечыць зладжаную работу дзяржаў-удзельніц, Еўразійскай эканамічнай камісіі і самога Суда. 

Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі і іншых дзяржаўных органаў дзяржаў-членаў ЕАЭС, суддзі і супрацоўнікі сакратарыята Суда, юрысты-практыкі, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці.

уверх