Гісторыя не павінна пісацца для аднаго пакалення. Яна пішацца на стагоддзі
Аб гэтым гаварыў на сённяшняй сустрэчы з калектывам Міністэрства юстыцыі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Думбадзэ Тэнгіз Шукрыевіч.
У кантэксце абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь зайшла размова і аб гістарычных аспектах фарміравання грамадзянскай супольнасці.
Расказваючы пра свае замежныя паездкі ў якасці журналіста і цяперашнюю працу ў міжпарламенцкіх арганізацыях і камісіях, Тэнгіз Думбадзэ прывёў прыклады зносін з прадстаўнікамі былых саюзных рэспублік, якія сталі ахвярамі «каляровых рэвалюцый» і грамадзянскіх войнаў. «Няма нічога страшнейшага на свеце, чым грамадзянская вайна, калі грамадства падзяляецца барыкадамі, калі брат ідзе супраць брата, разбураецца ўся інфраструктура і разрабуецца нацыянальнае багацце», - падкрэсліў Тэнгіз Шукрыевіч.
Гаворачы аб сацыяльнай арыентаванасці нашай дзяржавы, ён прывёў у параўнанне некаторыя развітыя заходнія краіны, якія лідзіруюць у рэйтынгу па ўзроўню жыцця насельніцтва, але не маюць і паловы тых сацыяльных гарантый, якія замацаваны ў беларускім заканадаўстве і шырока рэалізуюцца на практыцы.
Непадробную цікавасць у работнікаў Міністэрства юстыцыі выклікалі гістарычныя прыклады і факты, агучаныя госцем падчас сустрэч. Задаваліся пытанні з залы аб тэлевізійных праектах вядомага журналіста-міжнародніка, аб удзеле яго як парламентарыя ў заканатворчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
«Сёння ў рамках Года гістарычнай памяці, што асабліва важна для маладога пакалення, мы адкрываем для нашага грамадства новыя гістарычныя факты, прыводзім лічбы, пра якія раней замоўчвалася, гаворым і пішам пра трагедыю ў Хатыні, пра Халакост. Гатовы паспрачацца з любым, хто скажа, што прыняты Парламентам Закон аб генацыдзе беларускага народа з'яўляецца несвоечасовым ці непатрэбным. Забываць сваю гісторыю нельга. Нам ёсць чым ганарыцца. Нам ёсць каго ўспамінаць. Гісторыя не павінна пісацца для аднаго пакаленьні. Яна пішацца на стагоддзі», - рэзюмаваў Тэнгіз Думбадзэ.
