Першасная арганізацыя Міністэрства юстыцыі Беларускага саюза жанчын далучылася да акцыі «Дзень народнага адзінства – дзень добрых спраў»

Рабіць дабро проста.

З нагоды святкавання Дня народнага адзінства першасная арганізацыя Міністэрства юстыцыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» у рамках акцыі «Дзень народнага адзінства – дзень добрых спраў» арганізавала «працоўны дэсант» у Мінскі храм-помнік у імя Усіх святых. Аб'ект абраны невыпадкова, –18 верасня на пляцоўцы каля Усіхсвяцкай царквы адбудзецца канцэрт у рамках рэспубліканскай акцыі «Харавое веча».

На чале з намеснікам Міністра юстыцыі Наталляй Філіпавай члены першаснай арганизацыі праводзілі ўборку цэнтральнай мармуровай лесвіцы храма, рыхтавалі галоўную сцэну для мерапрыемства.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх удзельнікаў акцыі стала экскурсія ў крыпту Храма і ўнікальны Музей памяці і, канешне, асабістая сустрэча з настаяцелем храма-помніка ў гонар Усіх Святых протаіерэем Фёдарам Поўным.       

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» – гэта аб'яднанне жанчын, стваранае ў мэтах садзейнічання ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, сям'і і дзяцей, павышэнне ролі жанчын у грамадскай, сацыяльнай і культурнай сферах дзейнасці грамадства, актыўнага ўсебаковага ўдзелу жанчын у рэалізацыі задач пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі. Сёння ў яго радах стаяць больш за 140 тысяч жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый.

уверх