Намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі прыняў удзел у форуме #GBC

14 снежня 2021 г. у г.Магілёве прайшоў форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне), які стаў пляцоўкай для прэзентацыі дасягненняў, падзей, праектаў у галіне электроннага ўрада. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Каліноўскі С.А., начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій Кірко С.М., першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Сталяроў А.М.

Выступаючы з прывітальным словам, намеснік міністра адзначыў важнасць работы, накіраванай на развіццё лічбавай будучыні, расказаў аб асноўных праграмных прадуктах, якія выкарыстоўваюцца ў дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прымаемых мерах па электронным узаемадзеянні паміж дзяржаўнымі органамі.

уверх