Адбыўся сход упаўнаважаных Беларускай натарыяльнай палаты. Падведзены вынікі, пазначаны задачы


15 лістапада 2021 года намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс і Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прынялі ўдзел у сходзе ўпаўнаважаных Беларускай натарыяльнай палаты.

У сваім выступленні Сяргей Хаменка звярнуў увагу на важнасць гэтай падзеі ў жыцці натарыяльнай супольнасці, на неабходнасць забеспячэння даступнасці і высокай якасці натарыяльных паслуг для насельніцтва ў кожным месцы краіны.

На сходзе ўпаўнаважаных падведзены вынікі дзейнасці натарыусаў за чатырохгадовы перыяд, выбраны члены камісій і органаў Беларускай натарыяльнай палаты, абласных і Мінскай гарадской натарыяльных палат.

 У рамках мерапрыемства за высокія вынікі ў працоўнай дзейнасці ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» ІІ ступені натарыус Святлана Бялова і Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі натарыус Алена Лубешка. Яшчэ пяць натарыусаў з розных рэгіёнаў рэспублікі ўзнагароджаны Падзякамі Міністэрства юстыцыі.

уверх