Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прыняў удзел у пятнаццатым пасяджэнні Савета міністраў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

15 снежня 2021 года ў анлайн фармаце адбылося пятнаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у якім прыняў удзел Міністр юстыцыі Сяргей Мікалаевіч Хаменка.

Члены Савета абмяняліся інфармацыяй аб новых падыходах да правядзення прававой экспертызы нарматыўных прававых актаў і іх праектаў, аб ролі міністэрстваў юстыцыі ў прававой асвеце і павышэнні прававой культуры грамадзян, а таксама аб удасканаленні натарыяльнай дзейнасці ў дзяржавах-удзельніцах СНД.

У ходзе пасяджэння беларускі бок выступіў з ініцыятывай надаць статус базавай арганізацыі СНД у сферы натарыята Беларускай натарыяльнай палаце. Прапанова была падтрымана замежнымі калегамі. Бакі вырашылі прасіць Выканаўчы камітэт СНД арганізаваць экспертную прапрацоўку праекта Палажэння аб базавай арганізацыі ў сферы натарыята.

Наданне такога статусу Беларускай натарыяльнай палаце будзе садзейнічаць пашырэнню міжнародных сувязей, вывучэнню і ўкараненню перадавога замежнага вопыту, і ў цэлым – умацаванню інстытута натарыята ў нашай краіне.

уверх