Міністэрствам юстыцыі прыняты шэраг пастаноў, якія тычацца дзейнасці адвакатаў

Міністэрствам юстыцыі ва ўзаемадзеянні з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў праведзена работа па прывядзенні актаў Міністэрства ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь
ад 27 мая 2021 г. № 113-З «Об изменении законов по вопросам адвокатской деятельности».
30 верасня 2021 г. прыняты наступныя пастановы Міністэрства юстыцыі:
№ 180 «Об утверждении Правил профессиональной этики адвоката».
Адной з навацый названых Правілаў, зацверджаных у новай рэдакцыі, з'яўляецца больш дэталёвае ўрэгуляванне пытанняў узаемадзеяння адвакатаў са сродкамі масавай інфармацыі;
№ 181 «О ведении книги регистрации договоров на оказание юридической помощи»;
№ 182 «Об изменении постановления Министерства юстиции Республики Беларусь от 3 февраля 2012 г. № 35», які тычыцца стажыроўкі асоб, якія маюць намер стаць адвакатамі;
№ 183 «Об изменении постановления Министерства юстиции Республики Беларусь от 3 февраля 2012 г. № 36», якое зацвярджае парадак вядзення Рэестра адвакатаў, юрыдычных кансультацый;
№ 184 «Об изменении постановлений Министерства юстиции Республики Беларусь», якім карэктуюцца 12 іншых пастаноў Міністэрства, якія тычацца дзейнасці адвакатаў.
Названыя пастановы ўступаюць у сілу з 30 лістапада 2021 г.
			
уверх